Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: найгоршыя ўмову кантракту — актывісту БНФ


Радыё Свабода Сьлесар-інструмэнтальшчык 6-га разраду Анатоль Паплаўны адмовіўся падпісаць загадзя падрыхтаваны дырэкцыяй заводу пускавых рухавікоў імя П.Панамарэнкі працоўны кантракт. Анатоль Паплаўны — кіраўнік Гомельскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ. Ён лічыць кантракт несправядлівым і дыскрымінацыйным.

Анатоль Паплаўны даслаў на імя дырэктара Аляксандра Ксяндзова заяву пра тое, што ён як сябра Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці мае права разам са сваімі прадстаўнікамі абмеркаваць спрэчныя пункты кантракту.

У прыватнасьці, актывіста не задавальняе кантракт на мінімальны гадавы тэрмін. Зь іншымі інструмэнтальшчыкамі дырэкцыя падпісвала кантракты звычайна на тры гады.

Да таго ж спадару Паплаўнаму прапануецца ня зьдзельна-прэміяльная аплата працы, а аклад з выплатай прэміі, памер якой вызначае адміністрацыя.

Спадар Паплаўны, як высакаклясны спэцыяліст, больш за тры гады працаваў на заводзе без кантракту. Перагляд працоўных дачыненьняў актывіст зьвязвае з тым, што прынес у цэх пачытаць газэту “Свабода”.

За гэта заводзкія ідэолягі праз камісію адміністрацыі Савецкага раёну Менску двойчы штрафавалі спадара Паплаўнага на 155 тысяч рублёў.

Аднак актывіст кожны раз аспрэчыў адміністрацыйны штраф у судзе.

Пасьля гэтага ад рабочага й запатрабавалі падпісаць кантракт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG