Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісты Валерыя Леванеўскага былі прызнаныя ўлёткамі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Валеры Леванеўскі атрымаў адказ з пракуратуры на сваю заяву, у якой скардзіўся на дзеяньні міліцыянтаў, якія затрымалі яго з другім былым палітвязьнем Аляксандрам Васільевым і сканфіскавалі асабістыя рэчы

Такім чынам міліцыянты перашкодзілі гарадзенскім лідэрам прадпрымальніцкага руху трапіць на мітынг прадпрымальнікаў у сталіцу, куды яны накіроўваліся. Гэта адбылося 12 сакавіка. З пракуратуры Гарадзенскага раёну адказалі, што праведзена праверка і падставаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы няма.

Паводле Валерыя Леванеўскага, рэчы больш чым празь месяц былі вернуты, апроч ягоных лістоў у прэзыдэнцкую адміністрацыю і ва ўрад, якія былі прызнаны ўлёткамі і зьнішчаныя.
XS
SM
MD
LG