Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў студэнцкай акцыі выклікалі ў гарадзкую міліцыю


Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў, якім улады адмовілі ў заяўцы на мітынг супраць скасаваньня льготаў, сёньня выкліканыя а 5 гадзіне ў гарадзкую міліцыю. Выклік атрымалі прэсавы сакратар “Маладога фронту” Барыс Гарэцкі, каардынатар “Вольнай моладзі” Мікіта Красноў і лідэр “Моладзі БНФ” Алесь Каліта

Як патлумачылі міліцыянты, каб "давесьці да іх ведама" аб магчымай адміністрацыйнай адказнасьці “у выпадку парушэньня грамадзкага парадку”

Барыс Гарэцкі паведаміў Свабодзе, што дзеяньні міліцыянтаў падаюцца незразумелымі, бо днямі заяўнікі акцыі атрымалі адмову ад гарадзкіх чыноўнікаў у правядзеньні мітынгу. Таму арганізатары заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца 20 траўня а 17-й гадзіне ў парку Дружбы народаў на талаку.



На здымку: Алесь Каліта, Мікіта Красноў і Барыс Гарэцкі падчас прэсавай канфэрэнцыі 17 траўня

Глядзіце таксама:

20 траўня моладзь зладзіць талаку ў парку Дружбы народаў
XS
SM
MD
LG