Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Бычкоў можна рэзаць толькі тады, калі відаць, што ня будуць здольны спаўняць сваю задачу”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Дзень добры! Нашая чарговая сустрэча 18 траўня. Вось як выглядаў гэты дзень у газэтных публікацыях розных гадоў мінулага.

“Гоман” у 1917 годзе піша пра тое, чым жыла Вільня: “Скорая помач дадзена ад 7 да 13 мая ў 78 прыпадках. Карэтка скорай помачы выежджала 47 разоў. Загадам Глаўнакамандуючага на Усходзі зусім забараняецца рэзаць целят-самак, а бычкоў можна рэзаць толькі тады, калі відаць, што ня будуць здольны спаўняць сваю задачу. Дзякуючы добрай пагодзі, на Лукішскім пляцу ўсе дні іграюць у футболь нямецкія салдаты і тутэйшыя футболісты”.

* “Вечерний Минск”, год 1977. Вячка Целеш паведамляе з Рыгі: “Незвычайны падарунак беларускаму народу ў гонар 60-годьдзя Вялікага Кастрычніка падрыхтаваў латыскі мастак Яніс Струпуліс. У створанай ім сэрыі мэдалёў аб славутых людзях тры прысьвечаны выдатным сынам Беларусі — Кастусю Каліноўскаму, Янку Купалу, Якубу Коласу”.

* Той жа “Вечерний Минск”, адно праз дзесяць гадоў, зьмяшчае рэпартаж з Чарнобылю: “У нас няма падстаў баяцца ўзьнікненьня самавытворнай ланцуговай рэакцыі, — гаворыць намесьнік начальніка чацьвёртага рэактарнага цэху Ўладзімер Галкін. — Цяпер максымальная тэмпэратура бэтонных канструкцый не перавышае 100 градусаў Цэльсія. Значна зьменшылася і гама-выпраменьваньне. Аднак калі раптам здарыцца неверагоднае — павялічыцца паток нейронаў ці зьявяцца кароткажывучыя радыёнукліды, — тады спрацуе сыстэма актыўнай ядзернай абароны. Устаноўкі борнага раствору — паглынальнікі нейронаў — забясьпечаць затуханьне ланцуговай рэакцыі”.
XS
SM
MD
LG