Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Падпісаньне дамовы з “Газпрoмам” пераносіцца<B/>


Алесь Дашчынскі, Менск Афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў заявіў нашаму карэспандэнту, што сёньня ў Менску не адбудзецца падпісаньня дамовы аб куплі-продажы акцый “Белтрансгазу”.

Як паведамілі некаторыя мэдыі, сёньня ў Менск мусіў прыбыць кіраўнік “Газпрому”Аляксей Мілер, каб падпісаць дамову аб продажы 50 працэнтаў акцый “Белтрансгазу”. Падпісаньне гэтай дамовы было ўмовай нізкай цаны на расейскі газ для Беларусі. Нагадаем, “Газпром” павінен атрымаць акцыі беларускага прадпрыемства паступова, да 2010 года.

Як паведамілі ў “Белтрансгазе”, дэлегацыя “Газпрому” сёньня прыедзе ў Менск, але падпісаньня дамовы не адбудзецца, бо зьявіліся рознагалосьсі. Таксама адменены візыт у Менск А.Мілера.

Сяргей Купрыянаў сказаў, што падпісаньне дамовы адбудзецца пазьней:

“Вы ж ведаеце, у нас зь беларускімі калегамі добрая традыцыя, - 31 чысла мы ўзгадняем апошнія дэталі...Разьлічваем, што ў вызначаныя раней тэрміны – да 1 чэрвеня ўсе неабходныя дакумэнты будуць падпісаны”.

Нагадаем, што дамоўленасьць аб умовах стварэньня СП была дасягнута 31 сьнежня 2006 года. Кошт "Белтрансгазу" ацэнены ў 5 млрд. даляраў ЗША. Штогод, на працягу чатырох гадоў, "Газпром" будзе набываць 12,5% акцыяў кампаніі. Да канца першага паўгодзьдзя 2007 года "Газпром" павінен выкупіць 12,5% акцыяў "Белтрансгазу" за 625 млн. даляраў. Сродкі ад продажу часткі беларускай газатранспартнай сыстэмы паступяць у бюджэт Беларусі. Расейскі бок уступіць у права ўласнасьці і карпаратыўнага кіраваньня толькі пасьля поўнага выкупу 50% акцый "Белтрансгазу".


Глядзіце таксама:

У.Сямашка: "Белтрансгаз" і "Газпром" створаць СП да 1 чэрвеня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG