Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел віп-пэрсонаў у Кангрэсе будуць галасаваць асобна


Алесь Дашчынскі, Менск На паседжаньні Палітрады аб’яднаных дэмсілаў вырашана скласьці сьпіс віп-пэрсонаў, якія будуць запрошаныя ў якасьці дэлегатаў. Свае прапановы ўжо падалі суб’екты кааліцыі, грамадзкія ініцыятывы і аб’яднаньні. Па кожнай кандыдатуры пройдзе адкрытае галасаваньне.

Сябра Палітрады Анатоль Лябедзька сказаў:

“Насупраць кожнай асобы структура будзе выстаўляць плюс ці мінус. Той, хто атрымае ўсе плюсы, й будзе дэлегатам кангрэсу”.

Аляксандар Мілінкевіч спадзяецца, што будзе ўхвалены сьпіс, прадстаўлены Радай беларускай інтэлігенцыі:

“Гэта ж натуральна, што пісьменьнікі, мастакі, калі яны будуць на Кангрэсе, гэта ня толькі ўпрыгожвае кангрэс, а гэта робіць яго прэстыжным, падымае рэйтынг гэтага кангрэсу. На жаль, усе думаюць пра барацьбу ў нейкіх фракцыях, за нейкія месцы ў кіраўніцтве. Я не падзяляю гэтага пункту гледжаньня. Было б сорамна, калі б не прайшлі віп-пэрсоны, але маю надзею, што такое не здарыцца”.

Палітвязьні змогуць вызначыць асобу, якая будзе мець паўнамоцтвы і статус дэлегата кангрэсу.

Таксама Палітрада прыняла ў чарговым чытаньні рэглямэнт. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў:

“Гэта будзе рэглямэнт гэтага Кангрэсу і будзе такая рэкамэндацыя – далей распрацаваць рэглямэнт як стала дзейнай структуры”.

Адносна парадку дня Кангрэсу вырашана, што ён, між іншым, будзе ўключаць выступы старшыні Палітрады А.Мілінкевіча, старшыні Нацыянальнага камітэта А.Лябедзькі, кіраўніка штабу С.Калякіна і прадстаўніка Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG