Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Горадні актывіста выпусьцілі з пастарунку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Моладзевы актывіст, затрыманы ў Горадні на Савецкай плошчы з фотаапаратам і двухручнай пілой, напісаў у пастарунку “тлумачальную” і быў адпушчаны.

Яго прымусілі выдаліць кадры, зробленыя на плошчы. А 19-й гадзіне моладзь мелася зладзіць экалягічны флэш-моб, накіраваны супраць высяканьня ў горадзе дрэваў. Інфармацыя пра гэта была зьмешчаная ў інтэрнэце.

Міліцыянты фактычна не дазволілі распачаць флэш-моб. Яны ў рэзкай форме забаранілі рабіць фотаздымкі. Афіцэраў найбольш турбавала, каб не фатаграфавалі іх саміх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG