Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 17 траўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што “згодна з рашэньнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зь 1 верасьня 2007 года ва ўсіх ВНУ Беларусі з праграм выключаецца такі прадмет, як "Беларуская мова. Прафэсійная лексыка". Камэнтары:

“Усе выкладчыкі, што трапляюць пад скарачэньне, маўчаць”;

“Вывучэньне бел. мовы ў ВНУ амаль заўсёды было фармальным. Я маю на ўвазе нелінгвістычныя спэцыяльнасьці.Таму горай дакладна не будзе”;

“Акрамя бел. мовы паціху выкідваюцца рэлігіязнаўства, этыка, эстэтыка... Ну трэба скараціць колькасьць выкладчыкаў (ну няма грошай у дзяржавы)”;

Блогер ant1killer прапануе змагацца з адменай ільготаў студэнтам праз байкот набыцьця квіткоў ў грамадзкім транспарце. Іншымі словамі, ён заклікае езьдзіць “зайцамі”.Сzyk разважае у сваім інтэрнэт-дзёньніку: “Ільготы – гэта адчэпка дзяржавы ад людзей, якім яна абавязана сваім мінулым альбо будучыняй. Існаваньне ільготаў як бы апраўдвае жабрацкія пэнсіі альбо стыпэндыі. Скасаваньне льготаў – добрая нагода дамагацца павышэньня стыпэндый і пэнсій да нармальнага ўзроўню”.

Палітык Алесь Міхалевіч у сваім блогу піша пра патэнцыйнага лідэра апазыцыі, які мусіць быць (цытую) “папулярны сярод значнай часткі насельніцтва, лідэр, прызнаны сярод патэнцыйных пратэстных групаў”. Такім чалавека спадар Міхалевіч бачыць Аляксандра Мілінкевіча, і тлумачыць: “Шлях да перамогі трэба шукаць не праз замену Мілінкевіча, а праз апірышча ў канкрэтных сацыяльных групах і камунікацыю з грамадзтвам у цэлым”. Камэнтары:

“Большую частку працы павінна рабіць атачэньне, а не лідэр”;

“А чаму не Вайтовіч? Пазьняк? Казулін нарэшце? Асобы пазнавальныя, Казулін сядзіць нават, як той Мандэла”;

“Патрэбная зьмена палітычных твараў. І Мілінкевіч вельмі пасуе”.

Карыстальнік сайту блогаў “Жывы журнал” Limony зьмясьціў у сваім дзёньніку відэазапіс выступу паэта Андрэя Хадановіча перад беларускай амбасадай у Кіеве на Дзень салідарнасьці 16 траўня. Паэт запрасіў прысутных дапамагчы яму прасьпяваць жартаўлівую песеньку пра беларускі патрыятызм:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG