Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – падпалкоўнік запасу КДБ Валеры Костка


Радыё Свабода Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе падпалкоўнік запасу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Костка, які раніцай адказваў на пытаньні слухачоў "Свабоды". У нашым апытаньні людзі на менскіх вуліцах скажуць, ці баяцца яны КДБ.

У начных досьледах мы пагутарым пра тое, што нельга фатаграфаваць у Менску ды іншых гарадох Беларусі. Мы раскажам пра прэм''еру ў Менску мультфільму "Шрэк-3", а кінакрытык Максім Жбанкоў параіць, што варта паглядзець з навінак беларускага відэарынку.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гомельскі гурт "Gods Tower", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць вершы Насты Кудасавай.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" у вёску Новы Двор Менскага раёну, перадача "Беларуская Атлянтыда" пра "сухі закон", як далакопа ўлады, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", і "Беларускае замежжа" пра скандынаўскія адукацыйныя праграмы для беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG