Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды над заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху” перанесеныя


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядалі справы заяўнікаў "Чарнобыльскага шляху" актывіста БНФ Юрася Зяньковіча і сябры Палітрады АГП Валянціны Палевіковай. Пасьля разгляду справаў па сутнасьці працэсы перанесеныя адпаведна на пятніцу і панядзелак.

Абаіх заяўнікаў апазыцыйнай дэманстрацыі абвінавацілі ў парушэньні яе ўдзельнікамі фармату дазволенай акцыі, калі тыя выйшлі на праезную частку вуліцы.

Судзьдзя Людміла Савасьцян заслухала паказаньні сьведкаў, прагледзела апэратыўную відэастужку і вырашыла перанесьці працэс над Палевіковай на панядзелак на 9 гадзін раніцы.

Судзьдзя Аксана Ралява пасьля разгляду справы Зяньковіча перанесла абвяшчэньне прысуду на заўтрашнюю раніцу.

Спадар Зяньковіч з гэтай нагоды заявіў "Свабодзе", што пасьля выступу сьведкаў ягоная справа развалілася ў судзе.

• Міліцыянты затрымалі Валянціну Палевікову , 17.05.2007 • Cуд над Юрасём Зяньковічам адбудзецца ў чацьвер , 16.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG