Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Насты Азаркі патрабавалі назваць прозьвішчы й адрасы актывістаў


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі ў Нясьвіжы позна ўвечары 16 траўня затрымалі актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку.

У Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітзьняволенымі ў Нясьвіжы зьвіліся расьцяжкі й бел-чырвона-белыя сьцягі.

Міліцыянты знайшлі ў Насты расьцяжку “Свабоду палітвязьням!”, але пратаколу не складалі. Яе запрасілі сёньня на размову.

Наста паведаміла “Свабодзе”, што міліцыянты патрабавалі назваць прозьвішчы й адрасы актывістаў, зь якімі яна ладзіла акцыю. Пасьля таго, як Наста адмовілася, міліцыянты яшчэ нейкі час пагражалі дзяўчыне арыштам, але потым адпусьцілі.

Наста Азарка зьяўляецца адной зь фігурантак у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG