Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль і Менск працягваюць кансультацыі


Уладзімер Глод, Менск Прадстаўнікі Эўракамісіі й беларускіх уладаў працягваюць перамовы аб умовах і тэрміне адкрыцьця ў Менску офісу Эўракамісіі.

Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў:

“Гэтае пытаньне будзе вырашацца. Пра канкрэтны тэрмін адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі казаць пакуль дачасна. Гэта таксама будзе прадметам перамоваў. І гэта ўсё, што я магу паведаміць на сёньняшні дзень”.

У Кіеве працуе прадстаўніцтва Эўракамісіі па Ўкраіне і Беларусі. З прапановай адкрыць у Менску самастойны офіс Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў яшчэ ў 2005 годзе. Аднак станоўчы адказ афіцыйны Менск даў толькі сёлета ў красавіку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG