Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленая ў Нігерыі грамадзянка Беларусі ляжа ў шпіталь


Ігар Карней, Менск Сёньня ўначы захопленая амаль два тыдні таму ў Нігерыі грамадзянка Беларусі Ірына Экпа-Ума затэлефанавала ў Менск дачцэ і паведаміла пра сваё вызваленьне. Пры гэтым яна не ўдакладніла дэталі свайго вызваленьня і тое, ці быў за яе заплачаны выкуп.

Раніцай 17 траўня кіраўніцтва кампаніі “Компас груп”, якая ўваходзіць у склад транснацыянальнай карпарацыі “Whassan Eurest Nigeria Limited”, запэўніла: выкуп у памеры 1 мільён 200 тысяч даляраў, як таго патрабавалі зламысьнікі, яны не плацілі. У кампаніі ўдакладнілі, што перадусім удзячныя ўладам Нігерыі, якія ў часе перамоваў з сэпаратыстамі дапамаглі вызваліць іх супрацоўніцу.

У інтэрвію Радыё Свабода брат Ірыны Экпа-Ума Алег Гівон сказаў, што падчас захопу 5 траўня сястра была раненая ў нагу. Пра гэта са спасылкай на шэраг афрыканскіх СМІ мы паведамлялі яшчэ 7 траўня, аднак такую інфармацыю не пацьвярджалі ні ў амбасадзе Беларусі ў Лёндане, дзе беларуска стаіць на консульскім уліку, ні ў дыпляматычным прадстаўніцтве Расеі ў Лягасе.

Алег Гівоін расказаў, што сёньня ўначы, калі Ірына Экпа-Ума размаўляла з дачкой Разалінай, яна паведаміла, што з-за раненьня мае намер легчы ў шпіталь.

Гл. таксама:

• Скрадзеная ў Нігерыі грамадзянка Беларусі вызваленная

• Лічба дня: 1.200.000 $ – такі выкуп патрабуюць за беларуску ў Нігерыі

• Захопнікі беларускай грамадзянкі ў Нігерыі не выходзяць на сувязь

• Выкрадзеная ў Нігерыі беларуска адчувала небясьпеку

• Якія небясьпекі чакаюць беларусаў у зонах ваенных канфліктаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG