Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрадзеная ў Нігерыі грамадзянка Беларусі вызваленая


Радыё Свабода Грамадзянка Беларусі Ірына Экпа-Ума вызваленая вечарам 16 траўня. У яе прастрэленая нага. Патрэбная апэрацыя. "Магчыма, за яе заплацілі выкуп. Пакуль не вядома, ці затрыманыя выкрадальнікі", – заявіў дарадца амбасады Расеі ў Нігерыі Віктар Ганчароў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў дарадца амбасады Расеі ў Нігерыі Віктар Ганчароў.

Дыплямат дадаў: «Яна пачуваецца нармалёва. У дадзены момант яна знаходзіцца ў Порт-Харкортэ».

Віктар Ганчароў не паведаміў акалічнасьці вызваленьня Ірыны Экпа-Ума.

"Скрадальнікі, я мяркую, ня маюць дачыненьня да палітычных арганізацыяў краіны. Тут ёсьць шэраг бандаў, якія пэрыядычна скрадаюць замежных грамадзянаў. Відавочна, гэта зрабілі, каб атрымац выкуп», – заявіў В.Ганчароў «Інтэрфаксу».

"Магчыма, за яе заплацілі выкуп. Пакуль не вядома, ці затрыманыя выкрадальнікі", – дадаў дыплямат.

"Ірына тэлефанавала а другой гадзіне ночы Разаліне (старэйшай дачцэ, якая вучыцца ў Беларускім дзяржаўным мэдыцынскім унівэрсытэце). Расказала, што падчас захопу выкрадальнікі прастрэлілі ёй нагу, пашкодзілі костку. Таму яна тэрмінова кладзецца ў больніцу, дзе, найхутчэй, яе праапэруюць. Падрабязнасьцяў вызваленьня сястры я ня ведаю, бо зь ёй яшчэ не размаўляў", — распавёў інтэрнэт-газэце «Салідарнасьць» брат Ірыны Алег Гівоін, які жыве ў Менску.

Ірына Экпа-Ума зьнікла 5 траўня.

Грамадзянку Беларусі скралі ў адным з гарадоў Нігерыі.

Скрадальнікі патрабавалі за яе выкуп 1,2 мільёна даляраў.

Ірына Экпа-Ума працуе ў Нігерыі ў карпарацыі "Whassan Eurest Nigeria Ltd".


Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры

Гл. таксама:

• Лічба дня: 1.200.000 $ – такі выкуп патрабуюць за беларуску ў Нігерыі

• Захопнікі беларускай грамадзянкі ў Нігерыі не выходзяць на сувязь

• Выкрадзеная ў Нігерыі беларуска адчувала небясьпеку

• Якія небясьпекі чакаюць беларусаў у зонах ваенных канфліктаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG