Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У беларускую амбасаду ў Кіеве перадалі творы Сталіна


Паўло Зуб’юк, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці зь беларускімі дэмакратамі, вязьнямі сумленьня і сем’ямі зьніклых.





Гэтым разам у ёй удзельнічалі ня толькі грамадзкія дзеячы, але і маладыя літаратары: як украінскія, так і беларускія.



Беларускую літаратуру прадстаўлялі Андрэй Хадановіч і Сяргей Прылуцкі, украінскую – Анатолій Дністровы, Алег Коцараў, Багдан Гарабчук, Сьвятлана Паваляева і Юры Шаляжэнка. Вершы – у асноўным на грамадзянскую тэматыку – паэты чыталі проста ў мэгафон.



Напрыканцы ўдзельнікі акцыі перадалі беларускай амбасадзе кнігу з творамі Сталіна і афішу фільму аб “аранжавай рэвалюцыі” – “каб прадстаўнікі беларускае дзяржавы зрабілі высновы з гісторыі”.
XS
SM
MD
LG