Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія абяцае дапамогу беларускім рэпрэсаваным


Уладзімер Глод, Менск Сёньня завяршыўся трохдзённы візыт у Вялікую Брытанію былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён наведаў гэтую краіну на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі.



Самай важнай з шэрагу размоваў у Лёндане, якіх было каля двух дзясяткаў, Аляксандар Мілінкевіч называе сёньняшнія перамовы з брытанскім міністрам у справах Эўропы Джэфам Гунам. Спадар Гун лічыцца адным з самых набліжаных людзей да магчымага новага прэм’ера Брытаніі Гордана Браўна.

“Гаварылі аб пазыцыі Эўразьвязу, – расказаў Мілінкевіч. – Там ідзе дыскусія пра тое, ці ня варта бяз усялякіх умоваў пачаць супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі. Я думаю, што гэта памылка. У Лёндане падзяляюць такі пункт гледжаньня. Яны лічаць, што ў дачыненьні да дыктатуры палітыка павінна быць маральнай. І таму павінны выконвацца вядомыя ўмовы, якія даўно сфармуляваныя.

Гаварылі таксама пра адносіны з Расеяй. У Брытаніі ўсё менш надзеяў на тое, што ў Расеі хутка будзе дэмакратыя. І пагаршэньне сытуацыі там для ўсіх відавочнае. І хаця, безумоўна, дачыненьні з Расеяй трэба будаваць і дэмакратычным сілам Беларусі, але сёньня дэмакратызацыя Беларусі праз Расею – гэта ілюзорны праект”.

Аляксандар Мілінкевіч: “Высокія палітыкі казалі, што будуць вельмі сур''ёзна разглядаць магчымасьці выдзяленьня стыпэндыяў для пацярпелых студэнтаў”.
Аляксандар Мілінкевіч спадзяецца, што ягоны візыт у Вялікую Брытанію дасьць канкрэтныя вынікі – найперш для рэпрэсаваных студэнтаў і людзей, якія сталі беспрацоўнымі з-за сваёй палітычнай дзейнасьці:

“Высокія палітыкі, на ўзроўні якіх вырашаюцца такія пытаньні, казалі, што яны будуць вельмі сур''ёзна разглядаць магчымасьці выдзяленьня стыпэндыяў для пацярпелых студэнтаў. І таксама падтрымкі беспрацоўных.

Я ўпэўнены, што яны выканаюць абяцаньні. Бо Брытанія – гэта краіна, дзе палітыкі вельмі сур''ёзна ставяцца да сваіх абяцаньняў”.

• А.Мілінкевіч абмеркаваў пашырэньне праграмаў для рэпрэсаваных, 16.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG