Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі акцыі ля кляштару бэрнардынцаў вызваленыя зь міліцыі


Любоў Лунёва, Менск Зь міліцыі Цэнтральнага раёну Менску вызваленыя чацьвёра ўдзельнікаў сёньняшняй акцыі каля кляштару бэрнардынцаў.

Увечары каля кляштару бэрнардынцаў у Менску сабралася моладзь і грамадзкія дзеячы. Яны маліліся за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зьняволеных, сьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Група моладзі трымала ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг “Вярніце храм вернікам”.

На месцы падзеі былі сотні людзей, у тым ліку шмат міліцыі і асобаў у цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі салідарнасьці байцы спэцназу міліцыі затрымалі чацьвярых яе ўдзельнікаў: Алену Дзяніну, Аліну Калтовіч, Андруся Дашкевіча і яшчэ адну дзяўчыну на імя Маша.

* * * Сёньня ў Менску ў мікрараёнах Уручча, Серабранка, Чыжоўка, а таксама ў розных гарадох Беларусі на сьценах будынкаў зьявіліся партрэты зніклых і палітзьняволеных.

Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі 16 дня кожнага месяца адзначаецца ў Беларусі і за межамі краіны з кастрычніка 2005 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG