Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых на Нямізе актывістак моладзевага руху адпусьцілі


Любоў Лунёва, Менск Зь міліцыі Цэнтральнага раёну Менску вызвалены тры актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху, затрыманыя надвячоркам каля станцыі мэтро “Няміга”.

Насту Шышкову, Касю Дзядкоўскую і Алесю Кавалеўскую затрымалі, калі яны ішлі на плянаваную ля будынку КДБ акцыю салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Міліцыянты знайшлі ў дзяўчат партрэты зьніклых палітыкаў і сьвечкі.

Акцыя салідарнасьці ля будынку КДБ не адбылася – тэрыторыя была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.

• 4 удзельнікі акцыі каля кляштару бэрнардынцаў затрыманыя , 16.05.2007
XS
SM
MD
LG