Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 удзельнікі акцыі каля кляштару бэрнардынцаў затрыманыя


Любоў Лунёва, Менск Увечары каля кляштару бэрнардынцаў у Менску сабралася моладзь і грамадзкія дзеячы. Яны маліліся за вяртаньне касьцёлу сьвятога Язэпа вернікам, за Беларусь і за беларускіх палітычных зьняволеных, сьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Група моладзі трымала ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг “Вярніце храм вернікам”.

На месцы падзеі былі сотні людзей, у тым ліку шмат міліцыі і асобаў у цывільным. Пасьля заканчэньня акцыі салідарнасьці байцы спэцназу міліцыі затрымалі чацьвярых яе ўдзельнікаў: Алену Дзяніну, Аліну Калтовіч, Андруся Дашкевіча і яшчэ адну дзяўчыну на імя Маша. Затрыманых павезьлі ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.

* * * Сёньня ў Менску ў мікрараёнах Уручча, Серабранка, Чыжоўка, а таксама ў розных гарадох Беларусі на сьценах будынкаў зьявіліся партрэты зніклых і палітзьняволеных.

Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі 16 дня кожнага месяца адзначаецца ў Беларусі і за межамі краіны з кастрычніка 2005 году.
XS
SM
MD
LG