Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслам не дазволілі сустрэцца з Артурам Фінькевічам


Любоў Лунёва, Менск Амбасадары Вялікай Брытаніі і Славаччыны Браян Бэнэт і Любамір Рэгак прыехалі сёньня ў Магілёў, каб наведаць моладзевага актывіста Артура Фінькевіча, які адбывае ў абласным цэнтры пакараньне абмежаваньнем волі.

Кіраўнік спэцкамэндатуры не дазволіў амбасадарам сустрэцца з палітвязьнем.

У 2006 годзе суд у Менску пакараў Артура Фінькевіча двухгадовым абмежаваньнем волі – так званай “хіміяй”. Фінькевіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве – за напісаньне палітычных графіці. Моладзевы актывіст адбывае пакараньне ў Магілёве.
XS
SM
MD
LG