Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці каля кляштару бэрнардынцаў у Менску


Радыё Свабода, Менск Каля кляштару бэрнардынцаў сабралася моладзь, грамадзкія дзеячы. Яны моляцца за вяртаньне храму вернікам, за Беларусь, за палітычных зьняволеных, сьпяваюць гімн “Магутны Божа”.

Група моладзі трымае ў руках літары, зь якіх складваецца лёзунг “Вярніце храм вернікам”.

Большасьць складае праваслаўная моладзь, але яны выказваюць салідарнасьць зь вернікамі-каталікамі, а таксама далучаюцца да патрабаваньняў зьмяніць закон "Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях".

На месцы падзеі – сотні людзей, таксама шмат міліцыі і людзей у цывільным.

Сёньня ў Менску ў мікрараёнах Уручча, Серабранка, Чыжоўка, а таксама ў розных гарадах Беларусі на сьценах будынкаў зьявіліся партрэты зніклых і палітзьняволеных.
XS
SM
MD
LG