Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: “У нас няма ні вугалю, ні нафты. Усё прывазное”


Радыё Свабода Чаму, на вашую думку, бэнзін у Беларусі даражэйшы, чым ва Ўкраіне? На гэтае пытаньне адказваюць аўтааматары з Гомелю.



Спадар: “Украіна купляе нафту па адной цане, мы — па іншай. Адпаведна й кошты на бэнзін розныя”. Спадар: “Проста хтосьці хоча набіць свае кішэні, а на народ ім — пляваць. Гэта яшчэ мякка сказана”.

Спадар: “Украіна, калі б захацела, на вугалі магла б езьдзіць. А ў нас няма ні вугалю, ні нафты. Усё прывазное”.

Спадар: “Розныя пошліны на перапрацоўку, на выраб паліва. Цэны цяпер у нас на бэнзін аднолькавыя з Эўропай, а заробкі прыкладна ў тры разы меншыя, чым у Эўропе. Гэта — як мінімум. Калі б заробкі былі вышэйшымі, кошты на бэнзін маглі б быць і такімі”.

Спадар: “Магчыма, да нас цяжэй рэсурсы даходзяць, сама нафта. У нас жа транзытная краіна. Рэсурсы ў нас нафтавыя ёсьць, але, відаць, яны ідуць кудысьці не туды”.

Спадар: “Украіна вялікая. У іх прыродных багацьцяў болей. А ў нас што, у Беларусі? У нас жа няшмат нафты”.

Спадар: “Пэўна, добра жывецца, таму й бэнзін такі”.

Спадар: “Надта дарагі бэнзін!”

Спадар: “Я ня ведаю, чаму ён даражэйшы. Але да любога кіроўцы падыдзіце, і ён скажа, што бэнзін вельмі дарагі. І цэны падымаюцца і падымаюцца. А заробкі — якія былі, такія й ёсьць. Цяжка звычайнаму чалавеку зарабіць на бэнзін, утрымліваць машыну, сям’ю”.

Спадар: “У нас жа свайго бэнзіну няма. Нафта расейская, і цэны Расея ўстанаўлівае. Украінцы ў Казахстану купляюць таньней. У іх там Казахстан усё-такі бліжэйшы”.

Спадар: “Бэнзін падаражэў у сувязі з тым, што Расея ўвяла мытныя пошліны на нафту. Вось вам і адказ”.
XS
SM
MD
LG