Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскае радыё — пра рэканструкцыю Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў выпусках навінаў Польскага радыё некалькі разоў закраналася сытуацыя ў гістарычнай забудове Горадні. "Улады пачалі перабудову старога цэнтру, што можа пагражаць стратамі для архітэктуры", – гаворыцца ў камэнтарах.

Прагучалі разнастайныя меркаваньні. Напрыклад, дзяяч не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі мяркуе, што дзеяньні ўладаў скіраваныя супраць польскай меншасьці, паколькі Горадня захавала дух Польшчы і нагадвае пра гісторыю Рэчы Паспалітай.

Паведамлялася таксама, што беларускі апазыцыйны лідэр Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі з заклікам спыніць рэканструкцыю.

• У Горадні пакуль больш нічога не руйнуюць, 15.05.2007 • Горадня: выкладчыкі ўнівэрсытэту патрабуюць спыніць руйнаваньне, 14.05.2007 • Алесь Краўцэвіч: “Зьнішчаецца асяродзьдзе ўнікальнага гораду Беларусі”, 10.05.2007 • Абаронцы старой Горадні прапануюць мясцовы рэфэрэндум, 03.05.2007
XS
SM
MD
LG