Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу далі адпачынак


Радыё Свабода Палітык Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі (так званую “хімію”), атрымаў чарговы адпачынак. Сёньня ён выехаў зь вёскі Малое Сітна, дзе адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, у Віцебск. У спэцкамэндатуры паведамілі, што на працу ён мусіць выйсьці 21 траўня.

Чарговы адпачынак для “палітхіміка” меў пачацца 8 траўня. Атрымаўшы дазвол, Севярынец паехаў таго дня да бацькоў, але неўзабаве, на загад спэцкамэндатуры, мусіў вярнуцца на месца адбыцьця пакараньня.

Паводле Паўла, улады палічылі за лепшае не даваць яму адпачынку напярэдадні Дня Перамогі.

Больш ад астатніх з тае нагоды абураўся дзед палітыка, Павал Севярынец. Павал Пятровіч — інвалід вайны. У 1944 годзе, падчас баёў за вызваленьне Беларусі, ён атрымаў цяжкое раненьне й вярнуўся з фронту без нагі. Цяпер Паўлу Севярынцу 83 гады. Ён жыве ў вёсцы Ўнорыца Рэчыцкага раёну і перажывае за лёс унука.

• Тацяна Севярынец зьвярнулася ў суд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG