Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч абмеркаваў пашырэньне праграмаў для рэпрэсаваных


Уладзімер Глод, Менск Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі знаходзіцца ў Лёндане, сустракаўся з прадстаўнікамі ня толькі кіроўчай партыі лейбарыстаў, але і з апазыцыйнымі кансэрватарамі й лібэральнымі дэмакратамі. Сёньня трэці й апошні дзень візыту беларускага палітыка ў Лёндан.

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з кіраўнікамі камітэтаў у справах міжнароднай палітыкі трох асноўных палітычных партыяў Вялікай Брытаніі.

Лорд Клар Прыс прадстаўляе трэцюю паводле значнасьці партыю — лібэральных дэмакратаў.

“З Кларам Прысам, — расказаў А.Мілінкевіч, — мы гаварылі пра разьвіцьцё дачыненьняў зь беларускімі дэмакратычнымі партыямі. Зрабіць гэта праз Палату прадстаўнікоў немагчыма. У ёй няма прадстаўніцтва дэмакратычных партыяў. Таму вялі размову пра беспасярэднія кантакты.

Таксама закраналі праблему ўладкаваньня ў Вялікай Брытаніі беспрацоўных беларусаў, якіх звольнілі з палітычных матываў. І абмеркавалі магчымасьць пашырэньня студэнцкіх праграмаў для рэпрэсаванай моладзі. Спадар Прыс паабяцаў гэтым сур’ёзна займацца”.

Гары Стрытэр з кансэрватыўнай партыі ўжо некалькі разоў прыяжджаў у Менск. І, як лічыць Аляксандар Мілінкевіч, гэты палітык добра разумее сытуацыю ў Беларусі:

“На гэтай сустрэчы гаварылі пра пэрспэктывы дачыненьняў Эўразьвязу зь беларускім кіраўніцтвам, пра дачыненьні з Расеяй, пра праблемы незалежнасьці Беларусі”.

Моладзь у Лёндане шукае кантактаў зь беларускімі аднагодкамі

Аляксандар Мілінкевіч сказаў Радыё Свабода, што на кожнай сустрэчы ў Лёндане ён асобна вылучае моладзевую тэму. Яна выходзіць за межы толькі студэнцкіх праграмаў.

І гэта асабліва праявілася на сустрэчы з актывам Міжнароднага моладзевага дэмакратычнага саюзу, які ахоплівае сваёй дзейнасьцю больш за пяцьдзясят краінаў. Маладыя дэмакраты хочуць навязаць кантакты з сваімі беларускімі аднагодкамі, гаворыць А.Мілінкевіч:

“Называлі “Малады фронт”, які цяпер рэпрэсуецца. Кажуць, што і іншых партнэраў шукаюць. І апавядалі пра сваю дзейнасьць. Гэта пераважна салідарнасьць з краінамі, дзе няма дэмакратыі. І навучаньне — паліталёгіі, рэфармаваньню грамадзтва. Яны казалі пра падрыхтоўку прафэсійных маладых палітыкаў.

І казалі пра тое, што праводзяць акцыі салідарнасьці з “Маладым фронтам”, распаўсюджваюць інфармацыю, пішуць лісты. Вось такая тыповая заходняя сыстэма працы. Я лічу, што яна вельмі карысная”.

Cёньня Мілінкевіч у Лёндане сустракаецца з міністрам у справах Эўропы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG