Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Каліта: "Улады баяцца студэнцкай актыўнасьці"


Ганна Соўсь, Менск Менгарвыканкам забараніў правядзеньне мітынгу супраць адмены льготаў 20 траўня на плошчы Бангалор. Адпаведную заяўку падавалі актывісты моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў.

Гаворыць адзін з заяўнікаў, лідэр “Моладзі БНФ” Алесь Каліта:

“Я, Барыс Гарэцкі і Мікіта Красноў сёньня пайшлі ў Менгарвыканкам. Аддзел ідэалёгіі перадаў нам адказ, у якім было пазначана, што ў сувязі з правядзеньнем рамонтных работ паркавага абсталяваньня, а таксама прыбіраньнем тэрыторыі 20 траўня нам не дазваляецца правядзеньне мітынгу.

Мы лічым гэтыя падставы абсалютна надуманымі й неабгрунтаванымі. Улада настолькі перапужалася студэнцкай актыўнасьці, што проста панічна прадухіляе любую спробу мабілізацыі”.

Заўтра на прэсавай канфэрэнцыі моладзевыя лідэры выступяць з прапановамі далейшых дзеяньняў. У аргкамітэт правядзеньня акцыі ўвайшлі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў — “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ”, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, моладзевай камісіі Хэльсынскага камітэту, “Вольнай моладзі”, Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў, “Грамадзянскага форуму” і “Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу — маладыя дэмакраты”.

Улады не дазваляюць пратэставаць супраць адмены льготаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG