Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэгі Гікс: “Краіны-сябры ААН мусяць сказаць “не” Беларусі”


Алена Струвэ, Менск Паводле дырэктара сэкцыі глябальных праблемаў праваабарончай арганізацыі “Human Rights Watch” Пэгі Гікс, Генэральная Асамблея павінна адхіліць заяўку Беларусі на сяброўства ў Радзе ААН у правах чалавека.

Дагэтуль супраць кандыдатуры Беларусі выступіла кааліцыя з больш як сарака нацыянальных і міжнародных праваабарончых групаў з усяго сьвету. Выбары адбудуцца 17 траўня.

На два месцы ва ўсходнеэўрапейскай сэкцыі Рады, акрамя Беларусі, прэтэндуюць Славенія і Босьнія. “Human Rights Watch” крытыкуе цяперашнюю фармальную практыку галасаваньня ў Раду з гэтак званымі “чыстымі сьпісамі”.

Як гаворыцца ў заяве арганізацыі, “выбары могуць быць сапраўднымі толькі ў тым выпадку, калі кожная з 97 краін-сяброў ААН напіша на выбарчым бюлетэні імя кандыдата”.

Для адной з кіраўніц “Human Rights Watch” Пэгі Гікс незразумела, “якім чынам сябры ААН могуць апраўдаць галасаваньне за Беларусь”. Яна перакананая, што абраньне Беларусі толькі пашкодзіць аўтарытэту Рады і Генэральнай Асамблеі ААН.

Паводле Пэгі Гікс, “Беларусь — гэта краіна, якая шэсьць месяцаў таму публічна адмовілася супрацоўнічаць з Радай ААН у правах чалавека. Спэцдакладчык Рады Адрыян Сэвэрын пазбаўлены беларускімі ўладамі магчымасьці выконваць свой мандат і адсочваць сытуацыю ў краіне”.

“Толькі аднаго гэтага дастаткова, каб сказаць “не” Беларусі, — перакананая Гікс. — У сваю чаргу афіцыйны Менск у зьвязку з вылучэньнем сваёй кандыдатуры заявіў, што супрацоўнічае з мэханізмамі ААН у галіне правоў чалавека. Беларускі бок таксама запэўніў у сваёй рашучасьці выконваць міжнародныя абавязаньні ў правах чалавека”.

• Вылучэньне Беларусі ня “проста скандал”, а “два скандалы”, 15.05.2007 • Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да дзяржаваў – сябраў ААН, 15.05.2007 • Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека, 14.05.2007 • Праваабаронцы крытыкуюць працэдуру галасаваньня ў ААН, 14.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG