Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Эўрапейская кааліцыя прапануе свой варыянт стратэгіі на Кангрэсе<B/>


Ганна Соўсь, Менск Каардынатары Эўрапейскай кааліцыі прапануюць на разгляд маючага адбыцца Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў альтэрнатыўны праект стратэгіі аб’яднаных дэмсілаў. Паводле каардынатараў, ён заснаваны на мабілізацыі актыўнай часткі грамадзтва вакол ідэі эўрапейскага выбару для рэальнай барацьбы за свабоду Беларусі.

Такія дамоўленасьці былі дасягнутыя 15 траўня ў часе асабістай сустрэчы каардынатараў кааліцыі – старшыні аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Міколы Статкевіча, старшыні аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімера Навасяда і прадстаўніка аргкамітэту “Маладога фронту” Валер''я Мацкевіча.

Палітзьняволены Мікола Статкевіч патлумачыў “Свабодзе”, чым адрозьніваецца прапанаваная Эўрапейскай кааліцыяй стратэгія ад той, што падрыхтавалі ініцыятары Кангрэсу.

“Асноўнае адрозьненьне ў тым, што ў стратэгіі, якая была прапанаваная першай, ёсьць спадзяваньні на эвалюцыю рэжыму ў бок дэмакратыі і спадзяваньне на перамовы. Мы зрабілі аналіз унутранай лёгікі разьвіцьця гэтага рэжыму і прыйшлі да высновы, што эвалюцыя ў бок дэмакратыі немагчымая, гэтак жа, як немагчымыя і сур’ёзныя эканамічныя рэформы”, – лічыць Мікола Статкевіч.

У інтэрвію “Свабодзе” адзін зь лідэраў “Маладога фронту” палітвязень Павал Севярынец назваў “бязвольнай” стратэгію, прапанаваную Палітрадай аб’яднаных дэмсілаў. “Мне не падабаецца стратэгія, у якой аб’яднаныя дэмакратычныя сілы сядзяць і чакаюць ля мора надвор’я”, – кажа Павал Севярынец.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначае, што ў стварэньні кааліцыйнай стратэгіі ўдзельнічалі альбо мелі магчымасьць удзельнічаць прадстаўнікі ўсіх суб’ектаў кааліцыі. “І ў кааліцыйнай стратэгіі асноўны якраз дзейнасны падыход”, – падкрэсьлівае лідэр Партыі БНФ. Паводле Вінцука Вячоркі, гэта хутчэй палітычныя гульні, чым насамрэч стратэгічная дыскусія.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

Гл. таксама: А.Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе, але вылучацца ў сустаршыні ня будзе

Улады далі памяшканьне для правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў
XS
SM
MD
LG