Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд над Юрасём Зяньковічам адбудзецца ў чацьвер


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі сёньня аднаго з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”, сябра Сойму Партыі БНФ Юрася Зяньковіча.

Міліцыянты склалі на яго пратакол згодна з артыкулам 23.34 новага Адміністрацыйнага кодэксу (“Парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў”). Паводле міліцыянтаў, калёна дэманстрантаў падчас "Чарнобыльскага шляху" выйшла на праезную частку і на некаторы час спыніла рух транспарту.

Для разгляду адміністрацыйнага пратаколу супрацоўнікі міліцыі адвезьлі Юрася Зяньковіча ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Паколькі Юрась Зяньковіч запатрабаваў адваката, судзьдзя Аксана Ралява перанесла разгляд справы на заўтра, 17 траўня. Суд пачнецца а 5-й гадзіне вечара.
XS
SM
MD
LG