Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустракаецца ў Лёндане зь міністрам у справах Эўропы


Уладзімер Глод, Менск Сустрэчай зь беларускай дыяспарай у Вялікай Брытаніі сёньня завяршаецца трэці і апошні дзень візыту ў гэтую краіну кіраўніка Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён знаходзіцца там на запрашэньне Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.

Як паведаміў радыё "Свабода" зь Лёндану Аляксандар Мілінкевіч, у сёньняшняй праграме таксама прадугледжаныя такія сустрэчы:

“Спачатку будзе размова з Генэральным палітычным дырэктарам МЗС. Потым – у Вэстміністэрскім фондзе для дэмакратыі, які падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім сьвеце. І затым -- з міністрам у справах Эўропы Джэфам Хунам. Гэты чалавек вельмі набліжаны да будуага прэм''ер-міністра Браўна. А ўвечары сустрэча зь беларускай дыяспарай і айцом Аляксандрам Надсанам”.

Слухаць:

Гл. таксама: А.Мілінкевіч выступіць на Кангрэсе, але вылучацца ў сустаршыні ня будзе

Працягваецца візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Вялікую Брытанію
XS
SM
MD
LG