Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 дня кожнага месяца – Дзень салідарнасьці


Любоў Лунёва, Менск Сёньня – Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі, які штомесяц адзначаецца ў Беларусі ад кастрычніка 2005 году. Акцыі ў Дзень салідарнасьці праводзіліся ў розных фарматах – ад жывых ланцугоў да расклейваньня партрэтаў і вывешваньня расьцяжак. Неаднойчы супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі дзясяткі актывістаў моладзевага руху за ўдзел у акцыях.

Актывісты моладзевых незарэгістраваных арганізацый будуць ладзіць акцыі на знак салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых, палітвязьнямі і ўсімі звольненымі з працы і вучобы за ўдзел у апазыцыйных акцыях. Партрэты зьніклых і палітвязьняў сёньня могуць зьявіцца ў самых нечаканых месцах. Моладзевыя актывісты з розных незарэгістраваных дэмакратычных арганізацый будуць дзейнічаць супольна і скаардынавана.

Сёньняшняя акцыя прысьвечана яшчэ і актывістам “Маладога фронту”, якіх будуць судзіць 30 траўня і тым, каго штодня выклікаюць на допыты, у каго робяць ператрусы на кватэрах. КДБ распачаў некалькі новых крымінальных спраў супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Традыцыйна акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі адбудуцца ня толькі ў Менску і рэгіёнах Беларусі, але й за межамі краіны – у Польшчы, Бэльгіі, Літве, Эстоніі, Латвіі і ва Ўкраіне.

Гл. таксама

• Сёньня – Дзень салідарнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG