Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся ператрус на кватэры маладафронтаўца


Любоў Лунёва, Менск У 22.30 скончыўся ператрус на кватэры баранавіцкага актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Апэратыўнікі забралі кампутар Яраслава і ўсе носьбіты інфармацыі.

Хлопец зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Яраслаў – непаўналетні. Яму 30 траўня споўніцца 18 гадоў. Менавіта 30-га пачнуць судзіць у Менску ягоных паплечнікаў Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага і Аляксея Янушэўскага. Маладафронтаўцы ня выключаюць, што ў хуткім часе Яраславу Грышчэню могуць прад’явіць абвінавачаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG