Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэкс-сымбалі Беларусі: паміж Грыбалёвай і “Сашам і Сірожам”


Юлія Шарова, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў плян мерапрыемстваў у справе рэалізацыі піяр-акцыі “Ірына Дарафеева – твар Беларусі”. Выявы і лягатыпы сьпявачкі зьявяцца на бігбордах, торбах і пушках зэфіру. Ці ёсьць у Беларусі свае сэкс-сымбалі? І ці здолее спадарыня Дарафеева здабыць такі тытул пасьля піяр-акцыі?

Прадусар Ірыны Дарафеевай Юры Саваш заявіў, што рашэньне распачаць піяр-акцыю “Ірына Дарафеева – твар Беларусі” кіраўнік Беларусі прыняў пасьля таго, як наведаў “Тэатар песьні Ірыны Дарафеевай”. Спадар Саваш заявіў, што, паводле пляну піяр-акцыі, будуць арганізаваныя канцэртныя праграмы з балетам, выпуск некалькіх альбомаў і супрацоўніцтва з расейскімі і ўкраінскімі аўтарамі. Усё пералічанае павінна адбыцца да канца гэтага году.

Інтэрнэт-выданьне «Салідарнасьць» цытуе неназванага дзяржаўнага чыноўніка. Ён заявіў, што нічога ня чуў пра тое, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў праграму піяр-акцыі “Ірына Дарафеева – твар Беларусі”.

Супрацоўніца Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі кажа, што ў рэестры прававых актаў няма ніякага запісу пра праграму піяр-акцыі.

Супрацоўніца: «Я нічога такога не бачыла. Магчыма, гэты дакумант унутранага карыстаньня. Магчыма, ён і пройдзе рэгістрацыю. Раней я такога не сустракала, таму можа быць усё што заўгодна».

“Сэкс-сымбаль – гэта зусім іншы панятак”

Ці ператворыцца Ірына Дарафеева пасьля піяр-акцыі ў сапраўдны сэкс-сымбаль? Прадусар сьпявачкі Юры Саваш просіць ня блытаць паняткі.
Ю.Саваш: “Вы чулі песьні Дарафеевай? Ці можна песьню “Баляда” асацыяваць з сэкс-сымбалем? Сэкс-сымбаль – гэта зусім іншы панятак. Вось у свой час Мулявін і “Песьняры” – гэта быў твар Беларусі”.
Саваш: “Вы чулі песьні Дарафеевай? Ці можна песьню “Баляда” асацыяваць з сэкс-сымбалем? Сэкс-сымбаль – гэта зусім іншы панятак. Сэкс-сымбалем у нас прызнаная Ларыса Грыбалёва, наколькі я памятаю, цягам двух ці трох год запар гэта было. Вось у свой час Мулявін і “Песьняры” – гэта быў твар Беларусі. Менавіта паводле свайго творчага стану: якія песьні выконвае, грамадзянская тэматыка, беларуская мова, беларускія аўтары і гэтак далей. Вось прыкладна гэткі шлях нам паставілі як задачу на найбліжэйшыя шэсьць год”.

Л.Грыбалёва: сэкс-сымбаль – Калдун

Для сьпявачкі й тэлевядучай Ларысы Грыбалёвай было сюрпрызам тое, што яе лічаць сэкс-сымбалем. Спадарыня Грыбалёва дзеліцца сваім меркаваньнем, каго можна лічыць сэкс-сымбалем Беларусі:

Грыбалёва: “Я пасьля ўчорашняй перадачы “Вынікі Эўрабачаньня” разумею, што там сядзела два сэкс-сымбалі – Калдуны. Мяркуючы па тым, колькі смс даслалі на іх адрас маладзенькія дзяўчынкі. Там столькі было смс: “Калдун, ты нас зачараваў!” То бок усё – гэта наш беларускі Дзіма Білан”.

Дырэктар рэклямнай кампаніі “Хэпта груп” Аляксандар Васілевіч мяркуе, што сэкс-сымбалеў у Беларусі не існуе. Сэкс-сымбаль – гэта чалавек, якога большасьць публікі лічыць сэксуальна прывабным. Вызначэньне сэкс-сымбаля – не пытаньне чыіхсьці асабістых густаў.
А.Васілевіч: “Калі зрабіць апытаньне, напрыклад, “З кім вы жадалі б правесьці ноч?”, вось тады б мы зразумелі, хто ў нас ёсьць сэкс-сымбалем. А так...”
Васілевіч: “Калі зрабіць апытаньне, напрыклад, “З кім вы жадалі б правесьці ноч?”, вось тады б мы зразумелі, хто ў нас ёсьць сэкс-сымбалем. А так... Што датычыць сэксуальнасьць на сцэне, альбо на экранах, цяжка што-небудзь сказаць. А, вось мне падказваюць! Ёсьць нейкая Люся Лушчык, яна спрабуе быць сэкс-сымбалем, але гэта выглядае не зусім можа быць адэкватна”.

Якія могуць быць сэкс-сымбалі?

Сэкс-сымбалі зьяўляюцца там, дзе ёсьць разьвіты шоў-бізнэс і жоўтая прэса, разважае спадар Васілевіч. А іначай патэнцыйныя ўлюбёнцы публікі гібеюць без інфармацыйнай ды энэргетычнай паджыўкі: у Беларусі папросту няма дзе разьдзьмуваць гучныя скандалы, каб добра піярыць сэкс-сымбаляў.

Відавочных сэкс-сымбаляў у Беларусі няма, і ня трэба іх выдумляць, лічыць мастак Артур Клінаў.
А.Клінаў: “Папросту мы знаходзімся ў сытуацыі трасянкі, а ў сытуацыі трасянкі якія могуць быць сэкс-сымбалі?.. Апроч, вядома ж, Сашы і Сірожы”.
Клінаў: “Мы цяпер знаходзімся ў сытуацыі “паміж” – паміж Эўропай і Эўразіяй, паміж будучыняй і мінулым, паміж беларускай мовай і расейскай. Папросту мы знаходзімся ў сытуацыі трасянкі, а ў сытуацыі трасянкі якія могуць быць сэкс-сымбалі?.. Апроч, вядома ж, Сашы і Сірожы. Калі вас задавальняе такая вэрсія, тады я лічу, што сэкс-сымбалем сёньняшняй Беларусі ёсьць дуэт “Саша і Сірожа”.

Гл. таксама:

Чаму беларускія “поп-зоркі” сьпяваюць па-расейску? “Далі” — насуперак стандартам
XS
SM
MD
LG