Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі б цана на бэнзін была рынкавай, яна была б ніжэйшая”


Віталь Цыганкоў, Менск Чаму бэнзін у Беларусі каштуе даражэй, чым ва Ўкраіне? Ці зьяўляецца цана на нафтапрадукты рынкавай і эканамічна абгрунтаванай? На колькі могуць падвысіцца цэны на паліва да канца году? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваюць у перадачы “Экспэртыза Свабоды” эканаміст Міхал Залескі і кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

“Цэны вызначаюць чыноўнікі, а не рынак”

Цыганкоў: “Загадам канцэрну “Белнафтахім” зацьверджаныя новыя цэны на нафтапрадукты, якія ў сярэднім павысіліся на 5 працэнтаў. З чаго фармуецца беларуская цана на нафтапрадукты? Чаму яны даражэй чым ва Ўкраіне?”
М.Залескі: “У нашай эканоміцы кіраўніцтва плянуе пераважна прыбытак,а далей ужо ідуць гульні з сабекоштам прадукцыі, на капіталістычныя мала падобныя”.
Залескі: “Як кажуць у народзе, розьніца паміж сабекоштам і “табекоштам” і складае прыбытак. У нашай эканоміцы кіраўніцтва плянуе пераважна прыбытак,а далей ужо ідуць гульні з сабекоштам прадукцыі. Гульні, на капіталістычныя мала падобныя.

Адсюль адбудоўваецца ланцужок – пакупка, перапрацоўка, дастаўка і рэалізацыя нафты. І кожны з гэтых этапаў абыходзіцца нам крыху даражэй, чым суседзям, бо сыстэма наша менш рухавая чым суседзкая. Таму кошт беларускага бэнзіну даражэйшы чым украінскага, а ў адносінах да даходаў насельніцтва – даражэйшы за польскі, літоўскі ды іншыя”.
Я.Раманчук: “Калі ўсё вызначае ня рынак, а “Белнафтахім”, то мы маем цэны, якія вызначаюць чыноўнікі. А яны лічаць, што з нафтапрадуктаў можна мець шмат падаткаў, якія пойдуць на падтрыманьне эканомікі”.
Раманчук: “Украінская нафтавая палітыка больш збалянсаваная, Украіна імкнецца не трапляць у энэргетычную залежнасьць ад Расеі.

Калі Беларусь па-сутнасьці манапалізавала свой унутраны рынак нафтапрадуктаў, калі ўсё вызначае ня рынак, а “Белнафтахім”, то мы маем цэны, якія вызначаюць чыноўнікі. А яны лічаць, што з нафтапрадуктаў можна мець шмат падаткаў, якія пойдуць на падтрыманьне эканомікі”.

Нафтапрадукты складаюць 17 працэнтаў даходнай часткі бюджэту

Цыганкоў: “Такім чынам, цана на нафтапрадукты даволі высокая таму, што значная частка грошай, закладзеных у гэтай цане, ідзе дзяржаве, праз розныя падаткі і мыты. Наколькі правільна яна гэтыя выдаткі разьмяркоўвае?”

Залескі: “Калі вялікія рэсурсы цэнтралізуюцца, то і выдаюцца яны цэнтралізавана. Дзяржава не пасьпявае за ўсімі маленькімі рухамі рынку. Выдаткі ідуць на адміністрацыйна-камандную сыстэму, на сацыяльнае забесьпячэньне (якое зараз імкнуцца скараціць), на праекты, якія не прыносяць прыбыткаў.

Там, дзе ёсьць рынак каштоўных папераў, грошы ідуць туды, дзе яны прыносяць найбольшую аддачу. У нас такога рынку няма”.

Цыганкоў: “Яраслаў, куды ідуць гэтыя грошы, якія дзяржава атрымлівае ад нафтапрадуктаў? Ці імі проста затыкаюць дзіркі ў бюджэце, ці яны ідуць мэтанакіравана на пэўныя канкрэтныя артыкулы ў бюджэце?”

Раманчук: “За рэдкім выключэньнем у нашым бюджэце няма такіх падаткаў, якія б шлі мэтанакіравана на нейкія праграмы. Напрыклад, экалягічны падатак. Што да нафтапрадуктаў, то яны маюць вялізарнае значэньне для бюджэту – ў 2006-м яны фармавалі амаль 17 працэнтаў даходнай часткі бюджэту.

Сёньня, калі ідуць размову пра падатковую рэформу, і нават Лукашэнка кажа, што трэба зьнізіць падаткі, то адзіная ўстаноўка, якая ёсьць – “ня трэба зьніжаць уплыў дзяржавы”. Захаваньне 40-45-працэнтнай падатковай нагрузкі на прадпрыемствы – гэта павольная, але непазьбежная сьмерць нашай старой, нізкатэхналягічнай прамысловасьці”.

“Калі б цана была б рынкавай, яна была б ніжэйшая”

Цыганкоў: “Але тут можна прывесьці такі аргумэнт – цана вызначаецца попытам. Калі значная частка людзей гатовая плаціць такую цану за бэнзін, значыць, гэтая цана апраўданая і мэтазгодная?”
М.Залескі: “Насельніцтва купляць будзе, але гэта праява інфляцыі, якая цягне за сабой падаражаньне ўсяго астатняга”.
Залескі: “Так, насельніцтва купляць будзе, але гэта праява інфляцыі, якая цягне за сабой падаражаньне ўсяго астатняга. Гэткі клубок, цягнем за адну нітачку, сьцягваецца ўвесь клубок. Мы пагаршаем становішча і тых, хто ня мае аўтамабіляў, тых, хто зьвязаны з аўтамабілістамі. Яны ж таксама вымушаныя будуць падвышаць кошты за свае паслугі і прадукцыю”.

Цыганкоў: “Яраслаў, што вы, як лібэральны эканаміст, скажаце на такі аргумэнт: маўляў, цана рынкавая, і калі людзі могуць плаціць, то яна апраўданая?”

Раманчук: “Вядома ж, попыт на бэнзін заўсёды будзе, але ці маюць выбар тыя людзі, якія яго купляюць? Ці можам мы купляць паліва ў “British Petroleum”, “Statoil”, “Мажэйкяй Нафта”, і гэтак далей? Ці могуць яны адкрываць свае пункты продажу, запраўкі? Не.
Я.Раманчук: “70-80 працэнтаў цаны на паліва складаюць падаткі, таму галоўны вынік такой цаны – дзяржава, якія дзярэ з спажыўцоў гэтага тавару тры скуры”.
Таму нельга гаварыць, што гэта цана рынкавая. Калі б яна была рынкавай, яна была б ніжэйшая. Мы мусім ведаць, што 70-80 працэнтаў цаны на паліва складаюць падаткі, таму галоўны вынік такой цаны – дзяржава, якія дзярэ з спажыўцоў гэтага тавару тры скуры”.

Да канца году цана на бэнзін падвысіцца на 20 працэнтаў

Цыганкоў: “Дайце караценькі прагноз – да новага году на колькі можа падвысіцца цана на бэнзін у Беларусі?”
Я.Раманчук: “У нас амаль 45 працэнтаў хатніх гаспадарак маюць аўтамабілі, вось яны і будуць плаціць за хібы кіраўніцтва ў энэргетычнай палітыцы”.
Раманчук: “Думаю, што павышэньне на 20-25 працэнтаў цалкам рэальна. Бо іншых крыніц папаўненьня бюджэту яны пакуль што не прыдумалі. Урад будзе больш браць падаткаў з тых тавараў, якія яны называюць “таварамі раскошы”. У нас амаль 45 працэнтаў хатніх гаспадарак маюць аўтамабілі, вось яны і будуць плаціць за хібы кіраўніцтва ў энэргетычнай палітыцы”.
М.Залескі: “Калі будзе ў бюджэце патрэба ў грошах, калі расейцы не дадуць стабілізацыйны крэдыт, то цана можа павысіцца яшчэ працэнтаў на 20”.
Залескі: “Я не асьмеліўся б прагназаваць, бо мы маем справу не з адказамі на рынкавыя сыгналы, а з валявымі рашэньнямі. Калі будзе ў бюджэце патрэба ў грошах, калі расейцы не дадуць стабілізацыйны крэдыт, то цана можа павысіцца яшчэ працэнтаў на 20”.
XS
SM
MD
LG