Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пакуль больш нічога не руйнуюць...


Сяргей Астраўцоў, Горадня Прадстаўнікі грамадзкасьці пачалі актыўна выступаць супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні, і ўлады часова паўстрымалі свае дзеяньні.

Грамадзтва пратэстуе супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні, А.ЗалеўскіАдзін з актывістаў грамадзкага руху за абарону Горадні Алесь Залеўскі мяркуе, што ўлады паспрабуюць пераканаць гарадзенцаў у тым, што іхні плян рэканструкцыі — вельмі добры. Пра гэта, прынамсі, сьведчыць паказаная па абласным тэлебачаньні перадача на гэтую тэму.

Актывісты тым часам заклікаюць “спыніць зьнішчэньне Горадні”, хаця такія налепкі ў цэнтры гораду сустрэнеш нячаста.

Грамадзтва пратэстуе супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні

Гэтую камяніцу на вул. Урыцкага, 5 пазбавілі даху і пакуль пакінулі ў спакоі.

Грамадзтва пратэстуе супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні

Заканчваецца рамонт былога палацу віцэ-губэрнатара пачатку ХІХ стагодзьдзя, у якім разьмяшчаюцца службы аблвыканкаму. Некалькі месяцаў таму ў ім здарыўся пажар.

Грамадзтва пратэстуе супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні

Сёньня закончылі фарбаваць яго фасад, а з тарца закладаюць цэглай аконныя нішы і ўцяпляюць штучнымі плітамі.

Грамадзтва пратэстуе супраць рэканструкцыі гістарычнай забудовы Горадні

Дарэчы, гісторыкі крытыкуюць улады за тое, што ў палацы ўставілі шклопакеты з мэталаплястыку, паколькі рамы ў гэтым выпадку павінны быць драўлянымі.
XS
SM
MD
LG