Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: беларусы супраць уключэньня Беларусі ў Раду па правах чалавека


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня каля дзясятка беларусаў, якія жывуць у Варшаве, накіравалі ліст у Генэральную Асамблею ААН з заклікам не ўключаць Беларусь у склад Рады ААН па правах чалавека.

У звароце гаворыцца, што “шматлікія і сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі” – наяўнасьць палітвязьняў, перасьлед незалежных мэдыяў, кантроль выканаўчай уладай судовай сыстэмы, – “робяць немагчымым удзел Беларусі ў Радзе ААН па правах чалавека”.

“У Беларусі сядзяць у турмах за апалітычныя перакананьні Аляксандар Казулін, Павал Севярынец ды іншыя. Такой Беларусі ня месца ў Радзе ААН”, кажа адзін з падпісантаў звароту Сяргей Логінаў.

Іншы варшаўскі беларус, Адольф Капелька, які таксама падпісаў дакумэнт, ўпэўнены, што беларускія ўлады выкарысталі б далучэньне краіны да Рады выключна ў прапагандысцкіх мэтах, а не як нагоду перагледзець сытуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Капелька: “Калі Беларусь будзе прынятая ў Раду, то ў самой краіне ніякіх зьменаў не адбудзецца – нічога ня зьменіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG