Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць начнога эфіру -- лідэр гурту "Уліс" Вячаслаў Корань


Радыё Свабода .

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе лідэр рок-гурту “Ўліс” Вячаслаў Корань. У нашым апытаньні людзі скажуць, ці хацелі б яны стаць рок-зоркамі. Мы таксама раскажам пра новы альбом Юр''я Выдронка “Рай Коню”.

У начных досьледах мы пагутарым пра дзяржаўны плян зрабіць Ірыну Дарафееву тварам Беларусі, а таксама пра тое, ці ёсьць у Беларусі сэкс-сымбалі. Жыхары Менску скажуць, чый твар зь вядомых беларусаў ім было б прыемна бачыць на рэклямных шчытах.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гомельскі гурт "Gods Tower", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць показкі Валяціна Акудовіча "Маналёг на купіне" і "Каб упару забуяла бульба".

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" ў пасёлак Ветрына Полацкага раёну, у перадачы "Беларусы за мяжой" – аповед пра новую cкандынаўскую праграму стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, агляд вашых лістоў на “Свабоду” ў перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай студыі" Міхась Скобла гутарыць з гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім пра сытуацыю вакол былога менскага кляштару бэрнардынцаў.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG