Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу – 855 млн.USD


Радыё Свабода 855 мільёнаў даляраў складала сёлета ў студзені-сакавіку адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу Беларусі – перавышэньня імпарту над экспартам.

Дысбалянс у зьнешнім гандлі нарастае даволі хутка, у студзені адмоўнае сальда склала 362 мільёны даляраў, за два першыя месяцы году – 659 мільёнаў даляраў, за квартал – 855 мільёнаў даляраў.

Небясьпечнай мяжой для эканомікі Беларусі зьяўляецца адмоўнае сальда ў памеры 2 мільярдаў даляраў.

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала ў першым квартале 1 мільярд 341 мільён даляраў. За гэты час на Расею прыпала 38% беларускага экспарту, а 51% беларускага экспарту ішлі за межы СНД. У беларускім імпарце доля Расеі складала ў першым квартале 56%.

Даволі істотны дысбалянс склаўся і ў гандлі Беларусі зь Нямеччынай – за квартал адмоўнае сальда склала 410 мільёнаў даляраў.

(Крыніца: Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь).
XS
SM
MD
LG