Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Казулін гуляе ў калёніі ў футбол". Сям''я пра гэта ня ведае


Паводле агенцтва Інтэрфакс “Аляксандар Казулін больш не парушае рэжым папраўчай установы”,– паведаміў Інтэрфаксу начальнік калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак.

“За апошнія два месяцы ў Казуліна не было спагнаньняў за парушэньне рэжыму”, – заявіў спадар Прымак. Паводле яго, у вязьня “скончыўся пэрыяд адаптацыі ў папраўчай установе”.

Начальнік калёніі паведаміў, што Казулін “паводзіць сябе дысцыплінавана, спакойна, рэгулярна ходзіць на працу, у вольны час удзельнічае ў футбольных матчах паміж вязьнямі, гуляе ў настольны тэніс”.

Акрамя таго ён сказаў, што пасьля працяглай галадоўкі Казулін дагэтуль знаходзіцца на дыетычным харчаваньні.

Паводле ўласнай інфармацыі Радыё Свабода, сям''я Казуліна пакуль ня можа пацьвердзіць гэтую інфармацыю. У чацьвер адбудзецца кароткатэрміновае спатканьне палітвязьня зь яго роднымі.
XS
SM
MD
LG