Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнікі і лідэры партый выступаюць у падтрымку “Маладога фронту”


Радыё Свабода Прадстаўнікі беларускай ітэлігенцыі – народныя паэты, пісьменьнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў зьвярнуліся да грамадзкасьці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсьці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць актывістаў «Маладога фронту» падчас палітычнай расправы над маладзёнамі.

Пад адпаведнай заявай падпісаліся народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, шэф-рэдактар “Нашай Нівы”Андрэй Дынько, беларускі пісьменьнік, мастак і выдавец Адам Глобус, літаратуразнаўца Уладзімер Содаль, старшыня ТБМ Алег Трусаў. З палітычных лідэраў падпісаліся лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, першы кіраўнік незалежнае Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня ПКБ Сяргей Калякін, выканаўца абавязкаў старшыні БСДП НГ Алесь Арастовіч, выканаўца абавязкаў БСДП Г Анатоль Ляўковіч, старшыня Партыі свабды і прагрэсу Уладзімер Навасяд, старшыня Беларускай партыі працы Алякандар Бухвостаў і сябра праўленьня Партыі жанчын “Надзея” Валянціна Матусевіч.

“Рэпрэсіі супраць “Маладога фронту” пераканаўча даводзяць – рэжым панічна баіцца волі й веры беларускай моладзі. Мы ведаем, што “Малады фронт грунтуе сваю дзейнасьць на беларускім патрыятызму і хрысьціянскіх прынцыпах, і падтрымліваем маладафронтаўцаў у іхнім змаганьні за дэмакратыю і адраджэньне”, гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG