Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнікі беларускай грамадзянкі ў Нігерыі не выходзяць на сувязь


Ігар Карней, Менск 10 дзён трымаюць у закладніцах грамадзянку Беларусі баевікі экстрэмісцкай арганізацыі “Рух за вызваленьне дэльты Нігеру”. 48-гадовая Ірына Экпа-Ума ад канца 1980-х жыве ў Нігерыі, працуе ў міжнароднай карпарацыі “Whassan Eurest Nigeria Ltd.”. Яе скралі невядомыя 5 траўня. Пазьней зламысьнікі запатрабавалі выкуп за вызваленьне жанчыны 1 мільён 200 тысяч даляраў. Пакуль перамовы кіраўніцтва кампаніі і прадстаўнікоў расейскай амбасады з баевікамі ніякага плёну не далі. А цягам апошніх дзён выкрадальнікі ўвогуле спынілі выходзіць на сувязь.

Пры канцы мінулага тыдня група расейскіх дыпляматаў выяжджала ў Порт-Харкорт, дзе і была скрадзеная грамадзянка Беларусі. Яны сустрэліся з кіраўнікамі штату Рывэрз і кампаніі Whassan Eurest Nigeria, а таксама прадстаўнікамі мясцовых праваахоўных органаў. Апроч таго, адбылася тэлефонная размова дарадцы амбасады Расеі Віктара Ганчарова зь міністрам унутраных спраў Нігерыі. Сілавік запэўніў, што беларуская грамадзянка будзе вызваленая цягам бліжэйшых дзён. Аднак менавіта ад таго часу усялякія кантакты з перамоўнікамі баевікі спынілі.

Пры гэтым адзначаецца, што ўсе удзельнікі перамоваў маюць аднабаковую сувязь з выкрадальнікамі, якія самі выходзяць на кантакт з прадстаўнікамі кампаніі, дзе працуе Ірына Экпа-Ума.
XS
SM
MD
LG