Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: чыноўнікі гавораць пра рэабілітацыю чарнобыльскіх раёнаў


Радыё Свабода У Магілёве распачаўся нацыянальны сэмінар “Досьвед і пэрспэктывы міжнароднай постчарнобыльскай супрацы”.

На працягу двух дзён ягоныя ўдзельнікі разгледзяць вынікі рэалізацыі ў Беларусі міжнароднай праграмы “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі”.

Зь беларускага боку ў сэмінары бяруць удзел толькі супрацоўнікі дзяржаўных структураў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на сэмінары будуць разгледжаныя праблемы забесьпячэньня радыялягічнай бясьпекі, аховы здароўя, культуры, адукацыі, асьветы дзяцей і моладзі, а таксама сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё забруджаных радыяцыяй сельскіх раёнаў.

Праграма “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі” дзейнічае на Беларусі ад 25 жніўня 2004 году. Праекты праграмы ажыцьцяўляюцца ў Брагінскім, Чачэрскім, Слаўгарадзкім ды Столінскім раёнах. Праграма фінансуецца глябальнай сеткай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у пытаньнях разьвіцьця ды пазытыўных зьменаў жыцьця людзей. Сеткай ахоплена 166 краінаў сьвету.
XS
SM
MD
LG