Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да дзяржаваў -- сябраў ААН


Радыё Свабода Напярэдадні свайго візыту ў Вялікую Брытанію і маючага адбыцца ў чацьвер у Нью-Ёрку галасаваньня аб прыняцьці новых сябраў у Раду ААН у правах чалавека, Аляксандар Мілінкевіч накіраваў заяву дзяржавам -- сябрам ААН з заклікам не падтрымліваць кандыдатуру ўраду Беларусі на выбарах ў Раду па правах чалавека ААН.

“Беларускія дэмакратычныя сілы разам з дэмакратычнымі няўрадавымі арганізацыямі выступаюць супраць наданьня беларускаму ўраду месца ў органе ААН, мэтай якога зьяўляецца заахвочваньне паўсюднай павагі да абароны ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў”, адзначаецца ў заяве.

“У 2006 годзе становішча з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася. У Беларусі ёсьць палітычныя зьняволеныя – у турме знаходзяцца лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада і былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, палітычныя лідэры і грамадзкія актывісты Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч, Мікола Аўтуховіч, Кацярына Садоўская”, адзначаецца ў заяве.

“Парушаючы ўласныя міжнародныя і нацыянальныя абавязаньні, замацаваныя ў дакументах ААН і АБСЭ, а таксама ў Канстытуцыі Беларусі ўрад Беларусі не адпавядае мінімальным міжнародным стандартам у сфэры абароны правоў чалавека”, - адзначае ляўрэат прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава "Свабода думкі" за 2006 год.

• Вылучэньне Беларусі ня “проста скандал”, а “два скандалы”
XS
SM
MD
LG