Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Вялікую Брытанію


Радыё Свабода Сытуацыя з беларускімі мэдыямі і абарона журналістаў, вызваленьне палітвязьняў і акцыі ў іх абарону, праграмы падтрымкі рэпрэсаванай моладзі і працаўладкаваньне звольненых з палітычных матываў сталі асноўнымі тэмамі сустрэчаў у Вялікай Брытаніі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Падчас наведваньня Брытанскага парлямэнту Аляксандар Мілінкевіч правёў перамовы зь кіраўніком камісіі замежных справаў кіроўнай лейбарыскай партыі Эрыкам Джойсам. Палітыкі абмеркавалі праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, сытуацыю з незалежнымі СМІ і палітычнымі рэпрэсіямі ў краіне. Адной з галоўных тэмаў стала супрацоўніцтва паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю на ўмовах, выстаўленых Эўрапейскай камісіяй.

“Я зьвярнуўся да спадара Эрыка Джойса з просьбай стаць амбасадарам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Ён неаднойчы наведваў нашую краіну і ведае сытуацыю знутры. Вельмі важна, каб беларуская тэматыка не зьнікала з ўвагі эўрапейскіх палітыкаў і журналістаў, -- адзначыў Аляксандар Мілінкевіч.

Сустракаючыся з кіраўніцтвам міжнароднай арганізацыі ў абароне свабоды СМІ “ARTICLE 19” палітык уздымаў пытаньні становішча беларускіх медыяў, абароны правоў журналістаў. Абмяркоўваліся сумесныя праграмы падтрымкі беларускіх СМІ.

У часе наведваньня офіса мжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty international” Аляксандр Мілінкевіч абмяркаваў пытанні абароны палітвязняў у Беларусі, паведамляе прэсавая служба лідэра аб’яднаных дэмсіаў.

“Мерапрыемствы ў падтрымку беларускіх палітвязьняў “Amnesty international” лічыць прыярытэтнымі ў сваёй дзейнасьці. Пасьля стварэньня камітэту “У абарону Зьмітра Дашкевіча” “Amnesty international” распачала акцыю -- ліставаньне ў абарону Змітра Дашкевіча, якая, паводле арганізацыі, зьяўляецца адной з самых буйных, -- зазначыў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG