Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты “Маладога фронту” ў гасьцях ў Надзеі Дземідовіч


Ганна Соўсь, Менск 13 траўня актывісты “Маладога фронту” наведалі ў Калодзішчах колішнюю актывістку Саюзу беларускай моладзі, вязьня ГУЛАГу Надзею Раманаўну Дземідовіч.

Як паведаміла “Свабодзе” сябра аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Валерыя Чарнаморцава, адбылася сустрэча ахвяраў палітычных рэпрэсій розных пакаленьняў. Надзея Раманаўна Дземідовіч спазнала сталінскія рэпрэсіі. Яе асудзілі на 25 гадоў лягераў за сяброўства ў Саюзе беларускай моладзі. Яна ўдзельнічала ў паўстаньні вязьняў у Кенгірскім лягеры. Надзея Дземідовіч піша вершы, яна -- аўтарка дзьвюх кнігаў пра сталінсікя рэпрэсіі.

Моладзевыя актывісты Барыс Гарэцкі і Алег Корбан – абвінавачаныя ў крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яны разам зь іншымі актывістамі арганізацыі сёньня павіншавалі Надзею Раманаўну з 80-годзьдзем. Гэты юбілей яна адзначыла раней.

Надзея Дзямідовіч раней брала ўдзел у многіх акцыях дэмакратычных сілаў. Шмат гадоў запар на Дзяды пешшу ішла каля 10 кілямэтраў у шэсьці на Курапаты. Але цяпер з прычыны ўзросту і праблемаў са здароўем практычна не выходзіць з дому.

Як сказала Надзея Дземідовіч, для яе ёсьць вялікімі падарункам, калі ў яе ў гасьцях -- беларускамоўная моладзь.

XS
SM
MD
LG