Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесятка ворагаў прэсы паводле міжнароднага “Камітэту ў абарону журналістаў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 15 траўня ў розныя гады.

“ЛіМ”

“ЛіМ” на гэтым тыдні 1937 году піша ў рэдакцыйным артыкуле: “Мы маем буйныя прарывы ў нашай літаратуры і мастацтве. Гэта абавязвае нас на самую творча-напружаную, самаадданую работу напярэдадні 20-годдзя Кастрычніка. Мы павінны ліквідаваць вынікі шкодніцтва трацкісцка-нацыяналістычнай погані, фашысцкіх агентаў на фронце беларускай літаратуры і беларускага мастацтва. Ідэйна-насычанымі, высока мастацкімі творамі сустрэнуць лепшыя літаратары і мастакі ордэнаноснай БССР вялікае свята сусветнага пролетарыята”.

Той жа “ЛіМ” праз дваццаць гадоў дае слова гісторыку Абэцэдарскаму, які даводзіць: “Праваслаўная царква ў Рускай дзяржаве змагалася супраць тэатра, аб’яўляючы спектаклі “игрой бесовской”. На Беларусі ў XVIII ст. тэатр у выглядзе царкоўнай і школьнай драмы быў шырока распаўсюджаны. Калі рускія людзі пад уплывам царквы лічылі тэатр згубнай для душы справай, то для беларусаў ён быў звычайным і папулярным відовішчам. Таму не выпадкова ў якасці акцёраў першага ў Рускай дзяржаве прыдворнага тэатра і былі выкарыстаны галоўным чынам дзеці беларускіх перасяленцаў”.

“Имя”

“Имя” на гэтым тыдні 1997 году друкуе дзесятку ворагаў прэсы, якую вызначыў міжнародны “Камітэт у абарону журналістаў”: “1. Антар Зуабры, лідэр узброенай ісламскай групоўкі ў Алжыры; 2. Цзян Цзэмінь, кіраўнік Кітая; 3. Фідэль Кастра, кубінскі лідэр; 4. Сані Абача, кіраўнік ваеннага рэжыму ў Нігерыі; 5. Наджымецін Эрбаган, прэм’ер-міністр Турцыі; 6. Аляксандр Лукашэнка, прэзыдэнт Беларусі; 7. Мялес Зэнаўі, лідэр Эфіёпіі; 8. Сухарта, першая асоба Інданэзіі; 9. Тан Шве, кіраўнік Бірмы; 10. Салі Берыша — альбанскі лідэр”.
XS
SM
MD
LG