Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адзначылі вечарынай рэфэрэндум 1995 году


Радыё Свабода, Магілёў Гадавіну моўнага рэфэрэндуму 1995 году ў Магілёве адзначылі вечарынай беларускай літаратуры. Арганізавала мерапрыемства гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы.

На вечарыну прыехалі госьці зь Віцебску: актрыса тэатру імя Якуба Коласа Валянціна Якубенка і паэт, празаік, перакладчык Арцём Арашонак.

Старшыня суполкі Алег Дзьячкоў паведаміў “Свабодзе”, што вечарыну беларускай літаратуры адумысьля прымеркавалі да гадавіны рэфэрэндуму, каб засьведчыць неўміручасьць беларускага слова і беларускіх сымбаляў – “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга.

Арцём Арашонак апавёў магілёўцам пра сваю кніжку перакладаў Германа Гесэ “Сідхартха”, а Валянціна Якубенка чытала вершы і сьпявала. Магілёўцы не засталіся пасіўнымі ўдзельнікамі – таксама сьпявалі ды чыталі вершы.
XS
SM
MD
LG