Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: над гарадзкой управай – бел-чырвона-белы сьцяг


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслава Грышчэню абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Хлопец уначы замяніў на будынку гарадзкой адміністрацыі дзяржаўны сьцяг на нацыянальны бел-чырвона-белы. У горадзе зьявіліся яшчэ некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў, але міліцыянты не знайшлі асобаў, якія гэтак адзначылі афіцыйнае дзяржаўнае сьвята сьцяга і герба.

Жыхары Баранавічаў раніцай убачылі на будынку гарадзкой управы, што на цэнтральнай плошчы гораду, бел-чырвона-белы сьцяг.

Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі відэастужку з камэры сачэньня, якая зафіксавала, як падлетак вывесіў сьцяг. У выніку міліцыянты прыйшлі да Яраслава Грышчэні. Той яшчэ спаў. Яны патлумачылі маці, што гэта Яраслаў замяніў сьцяг на будынку гарадзкой управы.

Яраслава завялі ў пастарунак і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.

Паколькі хлопец непаўналетні, то справу накіруюць у баранавіцкі выканкам на разгляд адміністрацыйнай камісіі.

Сьвятлана Грышчэня, маці Яраслава, апавяла “Свабодзе”:

“Калі я пайду на камісію, то мне абавязкова штраф. Я перастала хадзіць на гэтую камісію. Уначы прыйшоў а чацьвертай гадзіне і кажа: “Мама, я хутка прыйду”. Вочы былі самыя шчасьлівыя. Пытаюся: “І што здарылася?” А ён: “Я сьцяг вывесіў”. Усё запісалі камэры. Потым, калі тэлефанваў, я ў яго спытала, ці праўда, і ён адказаў, што сам бачыў”.

У Баранавічах уначы невядомыя замацавалі некалькі сьцягоў на адміністрацыйных будынках. Але іхных асобаў міліцыянты дагэтуль ня высьветлілі.

Яраслаў Грышчэня мае статус падазраванага ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

30 траўня, у дзень, калі пачнуць судзіць ягоных паплечнікаў у Менску — Насту Палажанку, Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага і Барыса Гарэцкага — Яраславу споўніцца 18 гадоў.

Маладафронтаўцы лічаць, што цягам месяца сьледчыя могуць накіраваць яшчэ некалькі крымінальных справаў у суды супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG