Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ПАРЭ: Беларусі ня месца ў Радзе ААН у пытаньнях правоў чалавека


Радыё Свабода Выстаўленьне Беларусі як безальтэрнатыўнага кандыдата ў Раду ААН у пытаньнях правоў чалавека – гэта проста скандал, калі ўлічыць змрочную рэпутацыю самой Беларусі ў пытаньнях правоў чалавека. Пра гэта сказана ў адмысловай заяве, якую прыняў сёньня Камітэт юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

У заяве камітэт заклікае Генэральную асамблею ААН адхіліць кандыдатуру Беларусі і прапануе рэгіянальным групам асамблеі адмовіцца ад тактыкі “чыстых сьпісаў” – калі выстаўляецца столькі кандыдатаў, колькі месцаў трэба запоўніць у Радзе.

Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Выбары новых прадстаўнікоў Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека заплянаваныя на 17 траўня.
XS
SM
MD
LG