Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: актывістка ПКБ падае ў суд на гарвыканкам


Радыё Свабода Гомельcкая актывістка ПКБ Марыя Багдановіч зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну Гомелю з пазовам да гарвыканкаму.

Яна лічыць незаконнай адмову выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікету з нагоды 21-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы і магчымасьці будаўніцтва ў Беларусі атамнай станцыі.

Паводле Марыі Багдановіч, гарвыканкам пры адмове фармальна спаслаўся на тое, што пісьмовае абавязаньне замоўнікаў, прыкладзенае да заявы на пікет, не адпавядае артыкулу 10 закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Пасьля адмовы актывістка пісьмова зьвярнулася ў гарвыканкам па тлумачэньні. Аднак атрымала чарговую адпіску ад намесьніка старшыні гарвыканкаму Сяргея Парошына.

У судзе Марыя Багдановіч наважаная падаць і некаторыя іншыя факты, калі гарвыканкам неапраўдана абмяжоўвае права гараджанаў на масавыя акцыі.
XS
SM
MD
LG